У Мінску два аўтамабілі пераехалі чалавека, які ляжаў на “зебры”

25/02/2017 - 10:58

У Мінску два аўтамабілі пераехалі пешахода, які ляжаў на дарозе. Як паведамляе БЕЛТА  са спасылкай на ДАІ Фрунзенскага раёна, здарэнне адбылося прыкладна ў 1.30 на праспекце Пушкіна.

Малады чалавек 1994 года нараджэння, жыхар Маскоўскай вобласці Расіі, ляжаў на “зебры”. Першым на яго наехаў аўтамабіль “Рэно”, а затым — “Фольксваген”. Пацярпелы сканаў на месцы ад атрыманых траўмаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі