У Мінску актывіста адправілі на "суткі" са станоўчым тэстам на COVID-19

07/08/2020 - 07:36

Сябра БСДП "Народная Грамада" Андрэя Шыпуліна міліцыянты адправілі пад адміністрацыйны арышт са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". 

Шыпуліна асудзілі на 10 сутак за ўдзел у выбарчых пікетах па зборы подпісаў на Камароўцы 7 чэрвеня. Аднак на Акрэсціна яго адправілі толькі амаль праз два месяцы — 1 жніўня.

Калі мужчыну забіралі на Акрэсціна, ён быў хворы на COVID-19. Пры гэтым міліцыянты праігнаравалі не толькі словы Шыпуліна, але і дакументы пра станоўчы тэст на каранавірус, якія паказвала яго жонка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі