У Мінску адкрыўся “Лістапад-2017”, Мяньшоў атрымаў спецпрыз Лукашэнкі

03/11/2017 - 16:23

3 лістапада ў Мінску адкрыўся кінафестываль “Лістапад-2017”, 24-ы па ліку. Урачыстая цырымонія прайшла ў кінатэатры “Масква”. Як інфармуе БЕЛТА, прывітанне ад Аляксандра Лукашэнкі прысутным прачытаў намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко. Ён жа ўручыў знакамітаму рэжысёру і акцёру Уладзіміру Мяньшову спецыяльны прыз кіраўніка дзяржавы “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве”.

“Лістапад-2017” будзе праходзіць на працягу тыдня.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі