У Мінску раніцай 15 лістапада абмежаваны мабільны інтэрнэт. На гэты раз амаль за тры гадзіны да абвешчанага пачатку пратэстнага марша.
Пра адсутнасць інтэрнэта ў горадзе паведамляюць карыстальнікі ўсіх трох мабільных аператараў. Таксама пра гэта ў афіцыйным твітар-акаўнце піша аператар A1.
Адключаны ў тым ліку інтэрнэт праз 2G. Хатнія сеткі працуюць.
Па досведзе папярэдняй нядзелі, без мабільнага інтэрнэта жыхарам сталіцы давядзецца жыць блізу 5 гадзінаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.