У Мінску 11-гадовая школьніца трапіла пад трамвай

25/08/2016 - 16:53

На Лагойскім тракце ў Мінску 11-гадовая дзяўчынка трапіла пад трамвай. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара АДАІ Першамайскага раёна сталіцы Кацярыну Журымскую.

Па словах прадстаўніцы ДАІ, інцыдэнт адбыўся непасрэдна на трамвайных шляхах. Дзяўчынка выходзіла з аднаго трамвая і трапіла пад другі, які ішоў па сустрэчнай лініі.

Пры здарэнні школьніца атрымала нязначныя траўмы. ДАІ высвятляе прычыны і абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі