У Мінскі гарадскі суд накіравалі справу аўтараў “Рэгнума”

25/10/2017 - 11:18

У Мінскі гарадскі суд накіравалі справу аўтараў расійскага інфармацыйнага агенцтва “Рэгнум”. Пра гэта ў сераду паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргей Шыптэнку абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы, Паўлаўца і Шыптэнку таксама абвінавачаваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Што да Юрыя Баранчыка, то яго справу вылучылі ў асобную вытворчасць (яго таксама абвінавачваюць у распальванні нацыянальнай варажнечы). Як вядома, гэты беларускі грамадзянін жыве ў Расіі. Там яго затрымлівалі на запыт беларускіх праваахоўнікаў, якія яго аб’явілі ў міжнародны вышук, але пасля адпусцілі. “Расійскі бок нам яго не выдаў, будзем чакаць”, — сказаў Наскевіч.

Аўтараў “Рэгнума” Алімкіна, Паўлаўца і Шыптэнку затрымалі ў Беларусі ў снежні 2016 года. Высветлілася, што яны пад псеўданімамі пісалі артыкулы пра сітуацыю ў Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі