У Мінск зноў будзе лётаць лоўкост-авіякампанія

29/03/2026 - 11:08

Мінскі аэрапорт / @MinskNationalAirport

Расійскі лоўкост “Пабеда” аднавіў пералёты з Мінска ў Санкт-Пецярбург. Першы рэйс — 29 сакавіка 2026 года.

Палёты будуць выконвацца па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях. Кошты на білеты пачынаюцца прыкладна ад 136 беларускіх рублёў (каля 40 еўра). Як адзначае blizko.by, гэта танней за білеты на цягнік Мінск — Санкт-Пецярбург, якія каштуюць ад 171 да 716 рублёў.

Перавозчык таксама плануе аднавіць рэйсы з Мінска ў Маскву — з 20 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі