У Мінэканомікі абмяркуюць структурныя рэформы ў Беларусі да 2020 года

08/10/2015 - 08:40

У Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі абмяркуюць структурныя рэформы ў Беларусі да 2020 года. Адбудзецца гэта 23 кастрычніка на спецыяльнай навуковай канферэнцыі. Яна мае назву "Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця: структурныя рэформы і эканамічны рост", інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што сёлета распрацоўвалася праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. На канферэнцыі абмяркуюць перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны ў сярэднетэрміновай перспектыве, а таксама накірункі структурных рэформаў. У мерапрыемстве паўдзельнічаюць вядомыя навукоўцы-эканамісты, чыноўнікі, прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 верасня першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны заявіў, што ўлады Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка апублікуюць праграму структурных рэформаў на 2016-2020 гады. Менавіта рэформаў чакае ад беларускага кіраўніцтва Міжнародны валютны фонд, які можа выдаць нашай краіне чарговы крэдыт.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі