У Маскву прыедуць чальцы групы, якая расследуе крушэнне Boeing на Данбасе

02/07/2016 - 18:35

Неўзабаве ў Маскву прыедуць чальцы міжнароднай следчай групы, якая расследуе крушэнне Boeing на Данбасе. Пра гэта, як перадае РБК, паведаміў кіраўнік расійскай дэлегацыі ў ПАСЕ Мікалай Кавалёў.

Ён спаслаўся на выступ кіраўніка галандскай дэлегацыі на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Тбілісі. Па словах Кавалёва, візіт прадстаўнікоў міжнароднай камісіі варта чакаць праз тыдзень-два. Іх мэта — усталяваць прамы кантакт з расійскімі прадстаўнікамі, якіх хочуць прыцягнуць да расследавання авіякатастрофы.

Таксама Кавалёў распавёў, што на палях ПАСЕ прайшла сустрэча расійскіх парламентарыяў з дэлегацыяй Галандыі, якая патрабавала стварыць міжнародны трыбунал па авіякатастрофе.

Самалёт авіякампаніі Malaysian Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты пад Данецкам 17 ліпеня 2014 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі