У Маскве затрымалі былога сенатара і бізнесмена 59-гадовага Умара Джабраілава, які страляў у столь гатэля з награднога пісталета, інфармуе РІА “Новости”. Здарэнне адбылося ўначы. Джабраілава падазраюць у хуліганстве, распачатая крымінальная справа. Па неафіцыйнай інфармацыі, Умар Джабіраілаў быў абураны тым, што замоўленую вячэру яму прынесла прыбіральшчыца, а не афіцыянт. У выніку стральбы ніхто не пацярпеў. Сцвярджаецца, што ў падлозе і ў столі яго нумара знайшлі шматлікія дзіркі ад куль.
Джабраілаў — буйны бізнесмен чачэнскага паходжання. Чальцом Савета Федэрацыі Расіі ён быў у 2004-2009 гадах. 17 гадоў таму ён удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але набраў толькі 0,1% галасоў.