У Маскве пройдзе сустрэча Макея і Лаўрова

05/06/2017 - 04:52

У Маскве ў панядзелак, 5 чэрвеня, пройдзе сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. У ім возьме ўдзел кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімір Макей, які знаходзіцца ў Расійскай Федэрацыі з рабочым візітам на запрашэнне міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Запланаваныя перамовы Макея і Лаўрова.

Як інфармуе БЕЛТА, на пасяджэнні калегій МЗС гаворка пойдзе пра рэалізацыю праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзвюх краін. Адзначаецца, што мерапрыемства пройдзе напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Расіяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі