У Маскве "экстрэмісцкай" прызналі кампанію-пераемніцу Wargaming у РБ і РФ

03/06/2025 - 17:34

Гульня "Свет танкаў"

Таганскі суд Масквы прызнаў "экстрэмісцкай" дзейнасць гульнявой кампаніі "Леста гульні" на тэрыторыі Расіі, паведамляюць СМІ.

Гэта можа азначаць забарону на распаўсюд гульняў кампаніі "Свет танкаў", "Свет караблёў" і Tanks Blitz, якія выпускае гэтая кампанія. Раней у "Леста гульнях" казалі, што не парушалі ні расійскіх, ні беларускіх законаў і "баяцца ім няма чаго".

Юрыдычныя асобы кампаніі "Леста" з офісам у Мінску звернуць у даход дзяржавы. З 2022 года "Леста" развівае гульні "Мир танков" — так у Беларусі і Расіі называецца World of Tanks.

Генпракуратура РФ мяркуе, што "Леста" звязана з беларускай (а цяпер кіпрскай) кампаніяй Wargaming, якая ў 2022 годзе пакінула рынкі Расіі і Беларусі, закрыла офіс у Мінску, а пазней абвяшчала акцыі ў падтрымку УСУ.

Пасля сённяшняга судовага рашэння "Леста" апублікавала ў сацсетках некалькі пастоў, у якіх даказвала, што падтрымлітвае Расію ў вайне супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі