У Маладзечне гульня ў шахматы завяршылася… баксёрскім паядынкам

20/09/2017 - 15:21

У Маладзечне гульня ў шахматы завяршылася… баксёрскім паядынкам. Здарэнне адбылося яшчэ ў ліпені, днямі была распачатая крымінальная справа. Як піша “Рэгіянальная газета”, 30-гадовы работнік аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў вяртаўся дахаты. На лаўцы каля пад’еда дома сядзела група хлопцаў ва ўзросце 18-20 гадоў. Спачатку мужчына іх правакаваў, задзіраў, а пасля прапанаваў згуляць у… шахматы. Тыя пагадзіліся.

Гулялі яны на мабільным тэлефоне. Адзін з хлопцаў выйграў, пасля чаго атрымаў ад мужчыны ўдар у твар. Хуліган прапанаваў правесці “баксёрскі паядынак”, каб высветліць, хто з іх майнейшы. Аднак пацярпелы адмовіўся і выклікаў міліцыю.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі