Пасля матчу першай лігі брудна аблаялі і спрабавалі збіць футбольнага арбітра

24/06/2018 - 12:16

Пасля матчу першай лігі паміж камандамі "Чысць" і "Баранавічы" брудна аблаялі і спрабавалі збіць футбольнага арбітра. Пра гэтыя інцыдэнты Сяргей Краснікаў зрабіў запіс у выніковы пратакол. Паядынак на стадыёне "Школьны" ў пасёлку Чысць (Маладзечанскі раён) скончыўся з лікам 1:0 на карысць гасцей, якія забілі адзіны гол на 87-й хвіліне. У першым тайме Краснікаў не залічыў гол, які забіў Вячаслаў Грынцэвіч (галоўны арбітр палічыў, што быў афсайд).

"Пасля фактычнага заканчэння матчу на футбольным полі трэнер каманды "Чысць" Мятліцкі Д[зяніс] М[ікалаевіч] у нецэнзурнай форме выказваў сваю нязгоду з дзеяннямі судзейскай брыгады, пераходзячы на асобы, у нецэнзурнай форме абражаў судзейскую брыгаду, — цытуе запіс у пратаколе сайт football.by. — У падтрыбунным памяшканні гулец ФК "Чысць" № 3 Грынцэвіч Вячаслаў спрабаваў ужыць фізічнае ўздзеянне, вырваць сцяг і нецэнзурна выказваўся на адрас судзейскай брыгады".

"Чысць" пасля хатняга паражэння апусцілася на апошняе месца ў турнірнай табліцы. "Сёння на матчы было атмасферна, але гэта не дапамагло нашай камандзе", адзначае ў сацсетках прэс-служба футбольнага клуба.

Госці забілі гол. Фота: vk.com/fc_chist

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі