У Мачулішчах перад прызыўнікамі спецназаўца паклалі на цвікі

23/04/2024 - 13:59

Спецназавец адчуваў сябе на цвіках не вельмі камфортна / pristalica.by

23 красавіка ў гарадскім пасёлку Мачулішчы арганізавалі ўрачыстую адпраўку 70 жыхароў Мінскай вобласці ў войска. Выступалі ідэолаг, праваслаўны святар, "творчыя калектывы раёнаў". А напрыканцы вайскоўцы 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння наладзілі паказальныя выступленні. Перад прызыўнікамі аднаго спецназаўца паклалі на цвікі і прапанавалі жадаючым па ім пахадзіць (жадаючыя знайшліся).

Пасля гэтага хлопцаў-прызыўнікоў павялі ў аўтобусы і павезлі ў месцы, дзе яны будуць служыць, паведамляе pristalica.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі