У Літве знайшлі яшчэ адзін падземны тунэль з Беларусі

05/08/2026 - 17:12

Тунэль пад мяжой у Літву / vsat.lrv.lt

Літоўскія памежнікі 4 жніўня з дапамогай спецыяльнай тэхнікі выявілі яшчэ адзін падземны тунэль з Беларусі. Як мяркуецца, яго планавалі выкарыстаць мігранты, каб трапіць праз мяжу.

Падземны ход быў выкапаны пад агароджай на глыбіні каля 1,5 метра, паведамляе прэс-служба памежнікаў. Усярэдзіне тунэль быў умацаваны бярвёнамі і дошкамі. На літоўскую тэрыторыю ён быў пракапаны на чатыры метры ад лініі дзяржаўнай мяжы. З беларускага боку ўваход у тунэль быў закрыты камуфляжнай тканінай.

За няпоўныя два тыдні гэта трэці тунэль з тэрыторыі Беларусі, выяўлены літоўскімі памежнікамі. Папярэднія былі выяўленыя 23 і 26 ліпеня.

Як і ў папярэдніх выпадках, гэты падземны ходы яшчэ не быў дабудаваны. Як сцвярджаюць у памежнай службе Літвы, парушальнікі мяжы яшчэ не маглі трапіць на тэрыторыю краіны гэтым шляхам.

Сам тунэль пасля выканання неабходных працэдурных дзеянняў быў засыпана зямлёй.

Сёлета літоўскія памежнікі выявілі ўжо 12 падземных хадоў з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі