У лістападзе ў выхадныя і святочныя дні зменіцца графік працы паліклінік

05/11/2019 - 09:29

У лістападзе ў выхадныя і святочныя дні зменіцца графік працы паліклінік, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Бальнічныя арганізацыі працуюць наступным чынам: 7 лістапада — па графіку святочнага дня, 8-га — рабочага дня, 9-га — суботы, 10-га — выхаднога дня, 16 лістапада — суботы.

Змены адбудуцца ў графіку працы амбулаторна-паліклінічных арганізацый, санітарна-эпідэміялагічных, аптэк і г. д. 7 лістапада яны працуюць, як у святочны дзень, 8-9-га — як у суботу, 10-га — па графіку выхаднога дня, 16 лістапада — як у рабочы дзень. 

Як вядома, у нашай краіне працоўны дзень з пятніцы, 8 лістапада, перанесены на суботу, 16-га. Паколькі 7 лістапада — дзяржаўнае свята, беларусы адпачываюць чатыры дні — з 6-га да 10 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі