У Курапатах затрымалі Паўла Севярынца і Дзяніса Урбановіча

04/04/2019 - 08:36

У Курапатах, дзе зносяць крыжы, затрымалі Паўла Севярынца і Дзяніса Урбановіча, якія пратэставалі супраць дзеянняў камунальнікаў і міліцыі. 

Як перадае з месца падзеяў журналіст Еўрарадыё, крыжы зносяць па перыметры Курапатаў, яны засталіся стаяь толькі з боку МКАД. Урочышча ачэпленае супрацоўнікамі АМАП, у яго нікога не прапускаюць. Па самім урочышчы ходзяць камунальнікі — не выключана, што там таксама будуць весціся нейкія работы. 

Нагадаем, што 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка выказаў незадавальненне крыжамі вакол Курапатаў, бачнымі з дарогі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі