У Клайпеду прыбывае чарговы танкер з нарвежскай нафтай для Беларусі

13/04/2020 - 10:01

13 красавіка ў Клайпеду прыбывае чарговы танкер з нарвежскай нафтай для Беларусі. Ён даставіць 85 тысяч тон "чорнага золата". Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Цішчанку.

Як вядома, у канцы 2019-га пасля таго, як не ўдалося дамовіцца з Расіяй аб пастаўках нафты ў 2020 годзе, Беларусь пачала наладжваць альтэрнатыўныя шляхі яе паставак. "Першай ластаўкай" стаў танкер з 86 тысячамі тон нарвежскай нафты, які прыбыў у Клайпеду ў студзені. Першы чыгуначны састаў з гэтай нафтай дабраўся да "Нафтана" раніцай 26 студзеня. Першую партыю перапраўлялі з Літвы ў Беларусь каля двух тыдняў. Па чыгунцы, пасля разгрузкі ў клайпедскім порце, пераправяць у Наваполацк і другую партыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі