У Кіеўскай вобласці пад абстрэл трапіў эвакуацыйны цягнік

24/03/2022 - 19:30

Увечары 24 сакавіка пад Васільковам Кіеўскай вобласці пад абстрэл трапіў эвакуацыйны цягнік. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Украінскай чыгункі Аляксандр Камышын, піша hromadske.ua.

Цягнік ехаў з Кіева ў Івана-Франкоўск. Паведамляецца, што пацярпелых няма ні сярод брыгады цягніка, ні сярод пасажыраў. Толькі ў трох вагонах павыбівала шыбы.

"Пад абстрэл трапіў эвакуацыйны цягнік з людзьмі. Гэта самае святое, што ў нас цяпер ёсць. Я зноў прашу ўвесь цывілізаваны свет: дапамажыце нам, зачыніце неба. Сваю працу на зямлі мы зробім", — напісаў Камышын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі