Урсула фон дэр Ляен на кіеўскім вакзале / twitter.com/vonderleyen
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен наведвае Кіеў. Гэта ўжо яе чацвёрты візіт ва Украіну з пачатку паўнавартаснага ўварвання Расіі.
"Мы тут, каб прадэманстраваць: ЕС падтрымлівае Украіну так жа цвёрда, як і заўсёды", — заявіла фон дэр Ляен.
Разам з ёй у Кіеў прыбыла дэлегацыя з 15 еўракамісараў. У іх ліку вярхоўны прадстаўнік па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль, віцэ-старшыня па эканоміцы Валдзіс Дамброўскіс, камісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан, камісар па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархеі ды іншыя.
У Кіеве павінен прайсці саміт Украіна-ЕС. На ім будуць абмяркоўвацца адносіны паміж Украінай і Еўрасаюзам, а таксама далучэнне краіны да ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут