У Казахстане спыняць вяшчанне тэлеканала "Беларусь 24"

09/10/2017 - 09:10

У Казахстане з 11 кастрычніка спыняць вяшчанне адразу восем каналаў, якія ўваходзілі ў пакеты Alma TV, паведамляе казахстанскі сайт tengrinews.kz

Вяшчанне спыняецца ў сувязі з тым, што каналы не прайшлі абавязковую рэгістрацыю прадстаўніцтваў на тэрыторыі Казахстана.

У гэты спіс трапіў канал "Беларусь 24", а таксама KBS World, ATV ТВ, TV5, Bloomberg, RT Documentary, RT Documentary HD, Russia Today. Тэлеканалы будуць выключаныя з пакетаў лічбавага кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання, а таксама інтэрнэт-тэлебачання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі