У IT-кампанію SolbegSoft прыйшлі сілавікі з ператрусам

19/08/2021 - 14:05

З'явілася інфармацыя, што сілавікі зладзілі ператрусы ў IT-кампаніі SolbegSoft — гэта буйны рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій.

Паведамляецца, што ператрусы праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Яны адбыліся як у Мінску. так і ў брэсцкім офісе кампаніі. Пры гэтым у брэсцкім офісе кампаніі была канфіскаваная ўся тэхніка.

Падчас ператрусу супрацоўнікі SolbegSoft заставаліся на сваіх месцах. Следчыя дзеянні працягваліся некалькі гадзін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі