Лагатып "АўтаГродна" / АўтаГродна
Папулярны рэсурс "АўтаГродна" цяпер прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Такі статус атрымалі яго старонкі ў сацсетках, а таксама лагатып.
Адпаведнае рашэнне 24 лістапада прыняў Ленінскі суд Гродна, паведамляецца ў сацсетках канала. Прычына ў тым, што ў Інстаграм-акаўнце рэсурсу знайшлі інфармацыйную прадукцыю, унесеную ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Рэдакцыя "АўтаГродна" спадзяецца, што зможа выправіць "недахоп і вярнуцца да нармальнай працы рэсурсу". Падпісчкаў у Беларусі просяць праверыць, каб у іх не заставалася фатаздымкаў, маек, узнагародаў і г.д. з лагатыпам "АўтаГродна".
Рэсурс "АўтаГродна" быў заснаваны 20 гадоў таму і стаў папулярным кам'юніці аўтамабілістаў. Таксама "АўтаГродна" праводзіў найбуйнейшыя ў Беларусі аўтамабільныя фестывалі SunDay і Лакацыя, якія наведвалі да 22 000 гледачоў і да 700 удзельнікаў з сямі краін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут