У інтэрнэце з'явілася відэа з бойкі на карпаратыве "Авангарда"

11/01/2018 - 14:52

Бойка хакеістаў омскага "Авангарда" на навагоднім карпаратыве трапіла ў інтэрнэт. 

Як паведамлялася раней, на карпаратыве пабіліся Міхаіл Фісенка і беларус Андрэй Стась. Калі жонка Стася Валерыя Курыльская паспрабавала разняць бойку, то яе ў твар стукнуў іншы хакеіст. 

Паведамляецца, што Стасю ў бойцы зламалі нос, яму спатрэбілася дапамога дактароў. У матчы з "Куньлунем" 3 студзеня хакеіст гуляў з сінякамі на твары. 

Нагадаем, што ў міжсезонне Андрэй Стась адмовіўся ад выступаў за зборную Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі