У хакеістаў мінскага “Дынама” шостае паражэнне запар у чэмпіянаце КХЛ. У нядзелю беларуская каманда прайграла на сваёй пляцоўцы ЦСКА — 2:5 (2:2, 0:2, 0:1). Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Тэму Пулкінена і Франсіса Парэ. У першым перыядзе яны больш за чатыры хвіліны вялі ў ліку, але ў далейшым госці лёгка зраўнялі лік і выйшлі наперад.
Наступны матч “Дынама” правядзе 17 снежня, калі прыме на “Мінск-Арэне” “Лакаматыў” з Яраслаўля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.