У Гродне затрымалі юнакоў, якія клеілі ўлёткі супраць "закона аб адтэрміноўках"

02/08/2019 - 17:09

У Гродне міліцыянты затрымалі юнакоў, якія клеілі ўлёткі супраць "закона аб адтэрміноўках". Іх затрымлівала чатыры амапаўцы і два супрацоўнікі органаў у цывільным. Пра гэта паведаміў Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай

Юнакі правялі ў міліцыі тры гадзіны, пасля чаго іх адпусцілі, папярэдне канфіскаваўшы ўлёткі. 

"Закон аб адтэрміноўках", які набудзе моц 9 жніўня, пакідае за юнакамі толькі адну адтэрміноўку ад войска для атрымання вышэйшай адукацыі. Петыцыя супраць яго ўвядзення сабрала ў інтэрнэце больш 10 тысяч подпісаў за адзін дзень. 

Улёткі ў Гродне / Фота з сацсетак
Улёткі ў Гродне / Фота з сацсетак

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі