Халаднавата і месцамі дажджы. Прагноз надвор'я па Беларусі на першыя дні тыдня

11/10/2026 - 17:37

Якое надвор'е чакае беларусаў 12, 13 і 14 кастрычніка / LookByMedia

12 кастрычніка ноччу на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы, на паўднёвым усходзе месцамі моцныя дажджы. Удзень пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +4..+10°С, на паўднёвым усходзе да +12°С; максімальная ўдзень будзе +10..+15°С.

13 кастрычніка чакаецца воблачнае з праяснeннямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+7°С, пры праяснeннях замаразкі 0..-2°С; тэмпература паветра максімальная ўдзень +9..+15°С.

14 кастрычніка захаваецца воблачнае з праяснeннямі надвор'е. Удзень месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+7°С, пры праяснeннях замаразкі 0..-3°С; тэмпература паветра максімальная ўдзень +9..+15°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі