У Гродне затрымалі былога дэпутата Вярхоўнага Савета Міколу Маркевіча

21/06/2022 - 10:46

У Гродне затрымалі былога дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі Міколу Маркевіча. Яго фірма займаецца пасажырскімі перавозкамі. Затрыманне адбылося ў аўторак у офісе. Мяркуецца, што яго праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК, паведамляюць праваабаронцы.

У 1990-я Маркевіч быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты "Пагоня". У 1995-м удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў-апазіцыянераў парламента. У 2002-м быў асуджаны на два гады "хіміі" па абвінавачванні ў "паклёпе" на кіраўніка краіны. Быў кіраўніком гродзенскай суполкі Таварыства беларускай мовы.

Мікола Маркевіч (другі справа) падчас галадоўкі дэпутатаў-апазіцыянераў у парламенце, 1995 год. На заднім плане каля бчб-сцяга Аляксандр Лукашэнка / facebook.com
facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі