У Гродне перакуліўся грузавік, кіроўца чакаў у кабіне, пакуль яго вызваляць

16/05/2019 - 17:25

У Гродне перакуліўся грузавік ГАЗ, кіроўца чакаў у кабіне, пакуль яго вызваляць. Як інфармуе autogrodno.by, здарэнне адбылося ўдзень 16 траўня. Кіроўца прывёз на грузавіку чарназём (каля АЗС "акультурвалі тэрыторыю"), але ў нейкі момант не заўважыў ззаду яр, і машына скацілася ў яго.

Самастойна выйсці з кабіны кіроўца не змог. Машыну выцягнулі з яра з дапамогай спецтэхнікі.

autogrodno.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі