Археалагічная знаходка ў Гродне / ТРК "Гродна"
У Гродне падчас добраўпарадкавання Новага замка выявілі рэшткі старажытных муроў XII стагоддзя, паведамляе тэлерадыёкампанія "Гродна".
Археолагі выявілі рэшткі сцен з плінфы і галаснікоў (керамічных збаноў, якія ўмуроўвалі ў сцены для акустыкі) XII стагоддзя. Што менавіта гэта быў за будынак, навукоўцы яшчэ павінны высветліць.
Дарэчы, у 2018 годзе на тэрыторыі Новага замка былі знойдзеныя рэшткі каменнага храма XII стагоддзя. Тады даследчыкі выказалі меркаванне, што гэта магла быць Васкрасенская царква, вядомая па летапісах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут