У Гомелі ў школьнікаў скралі прадуктаў на 120 тысяч долараў

14/02/2019 - 07:43

У Гомелі з гарадскога камбіната школьнага харчавання скралі прадуктаў на 46 тысяч рублёў (больш за 21 тысячу долараў). Пра гэтую крымінальную гісторыю інфармуе прэс-служба МУС. Схему крадзяжу прадуктаў раскрылі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Новабеліцкага РАУС. Распачатая крымінальная справа (артыкул — "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі"), затрыманыя трое чалавек. Гэта — нейкі жыхар Гомеля, загадчыца вытворчасцю і таваравед камбіната.

У кожнага з удзельнікаў схемы была свая роля. Загадчыца сталоўкі, калі адпраўляла на склад камбіната заяўкі на прадукты, завышала колькасць вучняў. "Лішнія" прадукты ў выніку заставаліся на складзе (пазней іх вывозіў знаёмы тавараведа), на іх выпісваліся фальшывыя дакументы, якія падпісвала загадчыца. Гэта дазваляла ім дзейнічаць працяглы час — з красавіка да снежня 2018 года. Сярод скрадзенага — мяса, крупы, згушчанае малако, крабавыя палачкі, цукар. Усё гэта прадавалася прадпрымальнікам (у тым ліку і з Расіі) па заніжаных цэнах. Большую частку грошай загадчыца вытворчасцю пакідала сабе.

Праваахоўнікі правялі праверкі. Высветлілася, што падобныя схемы існавалі яшчэ ў 15 школах горада. Агульныя страты склалі каля 200 тысяч рублёў. У бліжэйшы час матэрыялы атрымаюць следчыя органы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі