У Гомелі некалькі гадзін без паліва прастойвалі машыны "хуткай"

23/12/2015 - 13:05

Машыны "хуткай дапамогі" ў Гомелі некалькі гадзін прастойвалі, бо не мелі паліва. Паведамляецца, што яны не выязджалі з раніцы і прыкладна да 13.20.

Як паведамляе БелаПАН, зранку на аўтамабілі "хуткіх" выдалі па 10 літраў бензіну, а на транспарт, які абслугоўвае паліклінікі, яго не выдалі ўвогуле.

Дырэктар аўтабазы хуткай і медыцынскай дапамогі ​​Аляксандр Рогаў патлумачыў здарэнне "цяжкой эканамічнай сітуацыяй у краіне", канцом года. Ён дадаў, што ў сітуацыі таксама вінаватае фінансавае ўпраўленне. "Выдалі бензін на 50-100 км, дастаткова, каб з'ездзіць на выклікі. Транспарту паліклінікі крыху менш далі. Калі было нешта тэрміновае — кіроўцы ў гараж прыязджалі, і мы аператыўна знаходзілі ім бензін. Усе з разуменнем паставіліся да сітуацыі, яна з усімі была агавораная", — перадае БелаПАН словы дырэктара аўтабазы.

Рогаў дадаў, што цяпер паліва ўжо з'явілася і аплачанае да канца года. З новага года, кажа ён, будзе новае фінансаванне.

Фота: virtualbrest.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі