У Германіі старыя беларускія рублі абмянялі на еўра

26/06/2024 - 08:24

"Балгарская валюта" / vk.com

У Германіі старыя беларускія рублі абмянялі на еўра. Цяпер нямецкая паліцыя шукае зламыснікаў і сведак здарэння. Па яе даных, яно адбылося ў сярэдзіне чэрвеня ў паўднёвай частцы Ніжняй Саксоніі. Двое невядомых "на падставе экстранай сітуацыі" спынілі аўтамабіль, якім кіраваў 27-гадовы мужчына. Яны абмянялі купюру ў 500 рублёў на меншую суму ў еўра.

Па словах пацярпелага, у невядомых быў аўтамабіль Audi цёмнага колеру.

Гэта не першы выпадак махлярства з выкарыстаннем беларускіх банкнот, якія выведзены з абароту. Летась ў Германіі таксама на трасе махляр абмяняў 500 старых беларускіх рублёў на 80 еўра. Невядомы заявіў, што ў яго скончыўся бензін і папрасіў абмяняць "балгарскую валюту" на еўра. Чатыры гады таму ў Будапешце замежнікам памянялі валюту не на форынты, а на старыя беларускія рублі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі