У Гамбургу разгарэўся скандал з-за бясплатных квіткоў на Rolling Stones

17/11/2017 - 05:46

Гамбургская паліцыя зладзіла ператрусы ў будынку адміністрацыі раёна Гамбург-Норд, а таксама ў офісе канцэртнай кампаніі. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, прычынай ператрусаў стала тое, што мясцовым чыноўнікам былі раздадзеныя квіткі на канцэрт Rolling Stones на агульную суму 10 тысяч еўра.

Бясплатныя квіткі атрымалі каля 100 чыноўнікаў пасля таго, як мясцовая рада ўхваліла правядзенне канцэрту. Прадстаўнікі мясцовых уладаў назвалі такую раздачу стандартнай практыкай.

Дарэчы, у Германіі чыноўнікам забаронена прымаць падарункі.

Der Spiegel піша, што прысутнасць вялікай колькасці чыноўнікаў на канцэрце выклікала хвалю крытыкі.

Сам канцэрт прайшоў у верасні. На яго прыйшлі больш за 80 тысяч чалавек. Некаторыя прыхільнікі Rolling Stones куплялі квіткі на чорным рынку за 800 еўра.

Следчыя вывучылі змесціва камп'ютараў у адміністрацыі раёна і правялі ператрус офіса кампаніі FKP Scorpio пасля ананімнай скаргі. Кіраўнік адміністрацыі раёна Гамбург-Норд Харалд Рослер распавёў, што квіткі раздаваліся мясцовым палітыкам, супрацоўнікам адміністрацыі ды іх блізкім. Ён дадаў, што супрацоўнікі адміністрацыі працавалі бясплатна і пасля працоўнага часу, каб арганізаваць гэты канцэрт.

Кампанія FKP Scorpioсо абвергла версію, што бясплатная раздача квіткоў магла паўплываць на правядзенне канцэрта. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі