У фінале футбольнага Кубка Беларусі сустрэнуцца "Тарпеда-БелАЗ" і БАТЭ

10/05/2023 - 21:09
"Тарпеда-БелАЗ" — "Славія" / torpedo-belaz.by

У фінале футбольнага Кубка Беларусі сустрэнуцца "Тарпеда-БелАЗ" і БАТЭ. У сераду ў паўфінальным матчы жодзінцы згулялі ўнічыю 0:0 са "Славіяй" і прайшлі далей, паколькі ў Мазыры выйгралі — 1:0. Барысаўчане і "Нёман" у першым матчы згулялі ўнічыю 1:1, у другім паядынку ў асноўны час лік быў 0:0, у дадатковы галоў таксама не было, і ўсё вырашылі пенальці. БАТЭ перамог — 5:4.

Рашаючы матч пройдзе 28 траўня на мінскім стадыёне "Дынама". Летась уладальнікам Кубка Беларусі стаў "Гомель", які ў фінале абыграў БАТЭ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі