У Эстонію забароняць уезд артыстам з Беларусі і Расіі, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны і "рэжым Пуціна". Пра гэта ў чацвер заявіла эстонскі прэм'ер-міністр Кая Калас. Паводле яе слоў, спісаў артыстаў не складзена. "Але мы ведаем, хто гэтыя людзі, — кажа прэм'ер. — У Эстоніі ім не радыя, іх тут не чакаюць".
Пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі МУС, паліцыі і памежнікаў. Яны будуць рэагаваць на кожны канкрэтны выпадак.
Эстонія, як і іншыя краіны Балтыі, паслядоўна падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе з расійскімі акупантамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут