У Егіпце расстралялі аўтобус з турыстамі з Ізраіля

08/10/2023 - 12:19

Два ізраільцяніны загінулі ў выніку абстрэлу / Sky News — Arabia

У егіпецкім горадзе Александрыя ўзброены чалавек адкрыў агонь па аўтобусе з ізраільскімі турыстамі. Два ізраільцяніны загінулі ў выніку абстрэлу, паведамляе Міністэрства замежных спраў Ізраіля.

Па паведамленнях мясцовых СМІ, агонь адкрыў егіпецкі паліцыянт. Сцвярджаецца, што падазраваны ў нападзе быў затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі