Відэакамера, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Адзіную сістэму відэаназірання ў дварах жылых дамоў ствараюць у Мінску. На працягу двух гадоў у сталіцы плануецца ўсталяваць 20 тысяч камер, піша дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на пасяджэнні Мінгарвыканкама.
Паведамляецца, што цяпер у жылым сектары сталіцы ўжо стаяць больш за тысячу відэакамер. Да канца 2026 года іх павінна стаць у тры разы болей.
Камеры будуць усталёўваць на фасадах дамоў, усе відэапатокі будуць адпраўляцца ў адзіны цэнтр. Сталічныя ўлады заяўляюць, што з дапамогай відэакамер будуць кантраляваць вываз смецця, прыборку тэрыторый і стан дзіцячых пляцовак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут