Беларускія памежнікі кажуць, што дрон ўжываўся для вядзення разведкі / @gpkgovby/2280
Беларускія памежнікі прымусова пасадзілі ўкраінскі беспілотнік, які накіроўваўся ў бок Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце РБ.
Там таксама расказалі, што інцыдэнт адбыўся 2 лістапада ў Гомельскім раёне — у кіламетры ад мяжы. У беларускім ДПК кажуць, што дрон "выкарыстоўваўся украінскімі ваенізаванымі падраздзяленнямі". Беларускія памежнікі вывучылі змесціва беспілотніка і прыйшлі да высновы, што ён "ўжываўся для трэніровак перамяшчэння і скідання выбуховых прыстасаванняў, а таксама вядзення разведкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут