У Дональда Трампа каранавірус. Пра гэта прэзідэнт ЗША паведаміў у Twitter. Станоўчы тэст на каранавірус і ў першай лэдзі Меланіі Трамп. "Мы неадкладна сыходзім на каранцін і лячэнне, — піша 74-гадовы амерыканскі прэзідэнт. — Мы пройдзем праз гэта разам!".
Паведамляецца, што Дональд і Меланія Трамп адчуваюць сябе добра.
Якім чынам мог заразіцца прэзідэнт ЗША? Вядома, што дарадца Хоўп Хікс, якая суправаджала яго ў перадвыбарчых паездках, адчула сябе кепска ў прэзідэнцкім самалёце падчас вяртання ў Вашынгтон. Яе ізалявалі. Пасля гэтага Трампы і здалі тэсты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.