У Добрушы ўсталявалі помнік Івану Шамякіну

25/08/2022 - 13:49

У Добрушы ўсталявалі помнік народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну (1921 — 2004), ураджэнцу Добрушскага раёна. Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 3 верасня падчас Дня беларускага пісьменства, які будзе адзначацца ў раённым цэнтры.

Як піша vdobrushe.by, бронзавую скульптуру прывезлі з Мінска. Разам з гранітным пастаментам яна важыць каля 10 тон. Для мантажа помніка спатрэбіўся аўтакран.

Аўтары помніка — скульптары Канстанцін Касцючэнка і Уладзімір Піпін.

vk.com/vdobrushe

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі