Беларусь у адведніку мапы заправак “Statoil” пазначаная нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. Фотаздымкі даведніка былі зробленыя ў Эстоніі.
Statoil — найбуйнейшая нафта-газавая кампанія Нарвегіі ды Паўночнай Еўропы. Кампанія была заснаваная па рашэнні Стортынга — нарвежскага парламента ў 1972 годзе. У 2015 годзе Statoil валодала актывамі ў памеры 131,6 мільярдаў долараў ЗША. На той час у кампаніі працавала больш за 22 тысячы чалавек.