Станцыя Чавусы / railwayz.info
Аварыя адбылася 16 траўня на аўтастанцыі ў Чавусах. Кіроўца гарадскога аўтобуса прыехаў у стомленым стане. Перад выхадам ён не перавёў каробку перадач у нейтральнае становішча, не ўключыў стаяначны тормаз і не заглушыў рухавік. Акрамя таго, мужчына размаўляў па тэлефоне.
Пасля таго як кіроўца выйшаў і зачыніў пярэднія дзверы, аўтобус самавольна паехаў наперад. Ён збіў двух пешаходаў — мужчыну і жанчыну. Абодва загінулі на месцы. Суд прызнаў кіроўцу вінаватым і прызначыў яму чатыры гады калоніі-пасялення. Яшчэ пяць гадоў яму забаронена кіраваць транспартнымі сродкамі.
Кіроўца цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Раней ён не быў судзімы, а па месцы працы і жыхарства характарызаваўся станоўча. У мужчыны таксама ёсць малалетняе дзіця. Прысуд пакуль не ўступіў у сілу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут