У Чарльстане Арына Сабаленка нечакана прайграла Моніцы Пуіг

04/04/2019 - 20:37

На турніры ў амерыканскім Чарльстане беларуска Арына Сабаленка нечакана прайграла Моніцы Пуіг з Пуэрта-Рыка — 2:6, 5:7. Гэта быў матч 1/8 фіналу. 10-й ракетцы свету супрацьстаяла 63-я тэнісістка ў сусветным рэйтынгу.

У сакавіку Сабаленка прайграла ўжо на старце турніру ў Маямі. Пры гэтым з бельгійкай Элізэ Мертэнс за два тыдні выйграла два тэнісныя турніры ў парным разрадзе.

pressball.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі