У чацвер па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі — моцныя дажджы

21/08/2024 - 12:55

Дажджы амаль па ўсёй Беларусі / pixabay.com

Уначы і раніцай у чацвер, 22 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі — моцныя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Удзень ападкі прагназуюцца пераважна на ўсходзе краіны.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +13 да +19 градусаў (у Мінску — ад +16 да +18), у дзённыя гадзіны — ад +20 на паўночным захадзе да +31 градуса на Гомельшчыне (у сталіцы — 21-23 цяпла).

У пятніцу пераважна без ападкаў, удзень будзе да 27 цяпла. У суботу без ападкаў, у дзённыя гадзіны месцамі будзе да +31.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі