У цэнтры Мінска жанчына прыкоўвала сябе ланцугом да слупа (фота)

25/03/2019 - 14:50

25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска грамадская актывістка Алена Талстая прыкавала сябе ланцугом да асвятляльнага слупа. Месца хутка ачапілі амапаўцы, ланцуг знялі, а жанчыну затрымалі і звезлі на мікрааўтобусе.

Вось як Талстая тлумачыла мэту сваёй акцыі: "Сёння — Дзень Волі. Я віншую ўсіх беларусаў з найвялікшым беларускім святам. Але гэтае свята праходзіць у няволі. Сябры руху салідарнасці "Разам" заяўляюць, што мы павінны святкаваць Дзень Волі на плошчы Каліноўскага. Гэтае імя гэтай плошчы [Кастрычніцкай плошчы] было дадзена ў 2006 годзе [удзельнікамі акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў]. У 2004-м тут таксама прыкоўваліся ланцугамі, бо ўлада не давала святкаваць гэтае свята. Сёння сябры нашыя сядзяць у турме. Забралі ўчора Дашкевіча, Басалыгу. Таму гэтыя ланцугі паказваюць, што Дзень Волі праходзіць у няволі. Беларускі народ дастойны таго, каб вольна святкаваць сваё свята на плошчы Каліноўскага".

Пазней стала вядома, што Алена Талстая аб'явіла галадоўку. Яе з міліцыі адвезлі ў ізалятар.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 25.03:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі