У цэнтры Мінска адкрылі помнік Алішэру Наваі. Чаму яму?

30/07/2019 - 10:30

На зялёным пятачку ў межах мінскіх вуліц Свярдлова — Кірава — Ульянаўская ля будынка Міністэрства спорта і турызма адкрыўся помнік узбекскаму паэту Алішэру Наваі. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі беларускага і ўзбекскага ўраду.

Чаму ў Мінску раптам згадалі пра паэта і дзяржаўнага дзеяча XV стагоддзя? Фармальнай нагодай для адкрыцця бюста Алішэра Наваі стаў І Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Але ў сацсетках ужо жартуюць:

"Што агульнага паміж Сімонам Баліварам і Алішэрам Наваі? І таму, і другому адкрылі помнікі ў Мінску!"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі