Аддзяленне "Беларусбанка" на праспекце Незалежнасці каля ЦУМа ў Мінску сёння каля 17-й гадзіны ачапілі. Па словах відавочцаў, да будынка прыехалі міліцыя, ратавальнікі, "хуткая дапамога" і сапёры.
У каментары "Комсомольской правде" афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі паведаміў, што ў міліцыю паступіла тэлефанаванне пра мініраванне аддзялення "Беларусбанка". Таму на месцы працуавалі следча-аператыўная група, сапёры.
Каля 18-й гадзіны прэс-служба мінскай міліцыі паведаміла ў Твітары, што небяспечных прадметаў сапёры ў будынку не выявілі, таму ачапленне знятае.