У Бярозе пенсіянерка і яе сын загінулі ад атручэння газам

16/03/2016 - 10:57

У Бярозе два чалавекі загінулі ад атручэння газам — 87-гадовая пенсіянерка і 59-гадовы сын. Целы ахвяраў здарэння ўвечары 15 сакавіка знайшоў сусед. У доме ў той момант адчуваўся рэзкі пах газу. Мужчына неадкладна выклікаў на месца здарэння экстраныя службы.

Паводле папярэдняй версіі, у доме была няспраўная вентыляцыя газавага катла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі